ГалоўнаяТэлебачаннеРадыёНавіныРэкламаКантакты
Кінавар
ПНАУТСРЧЦПТСБНД
21:0021:00
Ведущие: Андрэй Скарабагатаў

20 студзеня, у дзень нараджэння вялікага італьянскага кінарэжысёра Федэрыка Феліні тэлеканал «Беларусь 4. Магілёў» запусnbk чарговы новы праект - «кінавар'ю».

- Кожную пятніцу, роўна а 21:00 мы будзем паказваць цікавае, якаснае, сапраўднае кіно, - кажа аўтар і вядучы «кінавар'ю» Андрэй Скарабагатаў. Перад кожным сеансам ён раскажа, чаму гэты фільм абавязкова трэба паглядзець.

«Кінавар'ю» абяцае сустрэчы з фільмамі, у якіх гулялі Сафі Ларэн, Марлон Брандо, Жан-Поль Бельмандо, Марчэла Мастраяні, Жан Марэ, Роберт Дэ Ніра, Вінцэнт Прайс, Ніно Манфрэдзі і Альберта Сордо. Іх здымалі Альфрэд Хічкок, Марцін Скарсэзэ, Франсуа Труфо, Ален Корно, Марыё Моничелли і, вядома, Федэрыка Феліні.

- Добрае кіно ў пятніцу вечарам стане адметнай асаблівасцю «Беларусь 4. Магілёў» ад іншых тэлеканалаў, - кажа Андрэй Скарабагатаў. - Ва ўсякім выпадку, я на гэта вельмі спадзяюся.

Назад