ГлавнаяТелевидениеРадиоНовостиРекламаКонтакты
НовостиНовости области

Живая вода Голубой крыницы (видео)

20 августа 2017 — 10:43 Живая вода Голубой крыницы (видео)
Вода неповторимого бирюзового оттенка и плюс 8 градусов тепла в любую пору года. Этим славится Голубая крыница в Славгородском районе. Маковей 14 августа здесь собирает тысячи людей, которые верят в чудо – перейдёшь три раза крыницу – будешь здоров и счастлив. 
 
14 жніўня адзначаецца першы спас - мядовы, і дзень памяці хрысціянскіх пакутнікаў Макавееў. Слаўгарадскія людзі называюць свята проста – Макаўе. А прыязджаюць на яго паломнікі не толькі з Магілёўшчыны, але і з усяго памежжа. 
 
За савецкім часам, каб людзі не хадзілі на крыніцу маліцца, тут выстаўлялі міліцыю. Каб мінуць пост, вернікі хадзілі сюды ўначы. І хоць вёска Кліны, якая тут была, знікла пасля Чарнобыльскай аварыі, старадаўняя традыцыя, нягледячы ні на што, жывая. 
 
Галоўныя падзеі на Блакітнай крыніцы – гэта царкоўная служба, асвячэнне вады ў крыніцы і хросны ход. Але найперш гаспадыні рыхтуюць да асвячэння гародніну новага ўраджаю, мёд і мак. 
 
Народ лічыць ваду з Блакітнай крыніцы жывой і гаючай. Людзі едуць сюды за цудам. У глыбокім месцы невялікага возера набіраюць ваду, а ў іншым баку - акунаюцца. 
 
Сярод тых, хто крочыць праз ручай, людзі розных узростаў, але нямала маці, якія трымаюць на руках малых, нават немаўлятаў. Яны жартуюць, што ў гэтай халоднай вадзе ад іх збягаюць усе хваробы. 
 
Усе ведаюць: каб дабрацца да Блакітнай крыніцы з боку Слаугарада, трэба пераехаць Сож па пантонным мосце. Гэта сезонная рэч, і ўзімку трэба ехаць на іншы бок вялікім колам. Аднак цяпер цераз раку будуюць новы мост, и хутка да крыніцы можна будзе дабрацца круглы год. І колькасць наведвальнікаў помніка прыроды павялічыцца. 
 
А стаўленне чалавека да крыніцы  – гэта ёсць праблема. І справа не толькі ў тым, што людзі наўпрост сумяшчаюць  пікнік з абрадам. У крыніцы знаходзяцць смецце – і бутэлькі, і анучы. Людзі часам кідаюць туды грошы, але забіраюць гліну з дна, хоць іх просяць гэтага не рабіць. 
 
Сёлета з аўтамабілістаў, якія паркуюцца на полі ля Блакітнай крыніцы, сталі браць невялікую плату, каб навесці парадак на навакольнай тэрыторыі. Тут адкрываецца цэнтр крынічнай вады. Ёсць планы зрабіць тут заказнік. Няхай бы ўсе гэтыя дзеянні дапамаглі захаваць для нашчадкаў такі цуд прыроды – Блакітную крыніцу.
 


Назад