ГалоўнаяТэлебачаннеРадыёНавіныРэкламаКантакты
НавіныНавіны вобласці

Самалёты і ракеты над Магілёвам

12 красавіка 2017 — 16:26 Самалёты і ракеты над Магілёвам

Да Дня касманаўтыкі юныя авіямадэлісты з Магілёва і Глуска запусцілі ў неба самаробныя мадэлі самалётаў і ракет.

На імправізаваным касмадроме гімназіі №4 Магілёва запускалі розныя мадэлі самалётаў на розным кіраванні. Паўдзельнічаць у авія-шоу прыехалі нават ўдзельнікі авіямадэльнага гуртка з Глуска. Яны запускалі спартыўныя ракеты на парахавым рухавіку. Дарэчы, у Беларусі 12 красавіка пры ясным небе ў 20.00 можна будзе ўбачыць у бінокль МКС, на борце якой зараз знаходзіцца наш зямляк Алег Навіцкі. МКС, кажуць, будзе падобная на яркую рухомую кропку.


Назад