ГлавнаяТелевидениеРадиоНовостиРекламаКонтактыРадиоконкурс «Самый сок»
НовостиНовости области

БЕЛАРУСКІ «М.@RT.КАНТАКТ» (видео)

25 марта 2019 — 17:20 БЕЛАРУСКІ «М.@RT.КАНТАКТ» (видео)
У сёлетняй праграме XIV Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» - тры спектаклі на беларускай мове.
 
 Адзін з іх – знакамітая пастаноўка Націянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Рэвізор”. Гогалеўскі класічны тэкст пакладзены на сённяшні (амаль што) дзень. Дзея адбываецца ва ўмоўным беларускім райцэнтры, героі размаўляюць на трасянцы. Пераклад зрабіла Марыя Пушкіна, пры дапамозе рэжысёра Мікалая Пінігіна. У ролі Гараднічага – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. 
У зале Магілёўскага цэнтра творчасці быў аншлаг. Студэнты знайшлі месца на прыступках. Публіка цёпла прыняла “Рэвізора”. Гогаль па-ранейшаму актуальны: і гэта альбо геніяльнасць аўтара, альбо трагедыя грамадства. 



Новости по данной тематике:


Назад