ГлавнаяТелевидениеРадиоНовостиРЕКЛАМАКонтактыВыборы 2019
НовостиНовости области

Беларускамоўныя класы ў Магілёве (відэа)

24 сентября 2018 — 13:02 Беларускамоўныя класы ў Магілёве (відэа)
У магілёўскім дзіцячым садку пачала працу група, дзе дзеці выхоўваюцца на беларускай мове. А новы навучальны год па беларускай праграме пачалі 5 першакласнікаў.
 
Вучаніцы бойка адказваюць на уроку матэматыкі. Пяць дзяўчынак - гэта ўвесь 3 «Г» у 34 магілёўскай школе. Клас маленькі, але так вучыцца, кажуць школьніцы, нават больш цікава. 
 
Эвеліна вучыцца ў гэтым класе ад пачатку яго адкрыцця. Цікава, што ў яе сям’і размаўляюць па-руску. Але і малодшая сястрычка Эвеліны Адэліна сёлета пайшла ў першы клас таксама з беларускамоўным навучаннем. 
 
Зусім не сакрэт, што для многіх дзяцей у школах цяпер беларуская мова як  замежная.  Сумна, але факт. Дапамагчы зразумець і палюбіць яе – гэта тое, для чаго працуюць педагогі ў беларускіх класах.  Лідзія Ціханоўская акрамя заняткаў арганізавала факультатыў,  каб зацікавіць і іншых вучняў з паралелі. 
 
Свае першыя беларускія словы вучаць малыя і ў спецыяльнай групе ў дзіцячым садку №79.  Яе выхаванцы – 2-3 гадовыя дзеткі. У Магілеве беларускамоўная  група ў садку сёлета ўвогуле адкрылася ўпершыню. Сюды залічылі адразу 14 дзетак. Гэта, безумоўна, новы досьвід для ўстановы. І зусім неблагі. 
 
Дарэчы, групу менавіта ў гэтым садку адкрывалі не проста так. Ён побач з 34 школай. Так што яго выпускнікі могуць атрымаць свае навучанне ў беларускамоўных класах. 
 
У школе мяркуюць, што дзеці пасля  4 класа ўжо добра будуць размаўляць на беларускай і рускай мовах, вольна пераходзіць з адной на другую. І дарэчы, адзіная ў Магілёўскай вобласці гімназія, дзе адукацыю атрымоўваюць па-беларуску – у Асіповічах. Класік беларускай літаратуры Якуб Колас казаў, што ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за родную мову. І гэтым дзеткам, ды і нам усім выпадае гэта зразумець і прыняць.
 
 



Назад