ГлавнаяТелевидениеРадиоНовостиРЕКЛАМАКонтакты
НовостиНовости области

Міжнародная выстава мастацкага тэкстылю ўпершыню праходзіць у Магілёве (+фота)

12 марта 2020 — 12:04 Міжнародная выстава мастацкага тэкстылю ўпершыню праходзіць у Магілёве (+фота)

Міжнародная выстава мастацкага тэкстылю ўпершыню ў Магілёве адкрылася ў музеі Бялыніцкага-Бірулі. Свае работы прадставілі мастакі з Украіны і Беларусі. Унікальная для Магілёва выстава праходзіць у рамках міжнароднага праекта «Колазварот / Колообіг», у якім удзельнічаюць майстры Віцебскай і Ровенскай мастацкіх школ.

Прадстаўлены больш за 40 твораў мастацтва: габелены, батык. Гэта сучасны тэкстыль, які нясе ў сабе глыбокія нацыянальныя традыцыі. «Калі мы разглядаем менавіта тэкстыльную кампазіцыю, то, безумоўна, глядзім на тыя традыцыі, якія былі заснаваны яшчэ 100 год таму. Найцікавейшы падыход у адлюставанні традыцыйных момантаў, якія былі характэрны для Беларусі! Кожны з наведвальнікаў, я думаю, зможа знайсці для сябе найбольш цікавы сюжэт, спасыл, альбо знак, які адгукнецца ў яго сэрцы», – расказала «Радыё Магiлёў» дырэктар Магілёўскага музея Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна.

Адной з ініцыятараў правядзення выставы мастацкага тэкстылю ў Магілёве стала сябра Беларускага саюза мастакоў Наталля Лісоўская. З горадам на Дняпры ў яе склаліся даўнія адносіны: калісьці яшчэ маладой спецыялісткай Наталля працавала на магілёўскім «Магатэксе». Цяпер выкладае ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. А з Магілёвам падтрымлівае цесныя творчыя сувязі. «Зараз мы вырашылі зрабіць выставу Віцебск-Роўна, бо ў нас ужо было некалькі праектаў: ёсць працы ўкраінскіх мастакоў-выпускнікоў Львоўскай акадэміі. Гэтыя працы вельмі гарманічна суседнічаюць з нашымі працамі - віцебскіх мастакоў. Такое адчуванне нават, што гэта адна школа. Гэта сведчыць пра тое, што нашы славянскія народы вельмі блізкія па свайму светапогляду, у адносінах да прыроды», – кажа Налля Лісоўская.


Назад