
Персанальная выстава жывапісу Аляксандра Алёшына "Натхненне" адкрылася ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Большую частку свайго творчага шляху нашага зямляк прысвяціў пейзажу.
У экспазіцыі прадстаўлены работы апошніх гадоў. Гэта вынік падарожжаў аўтара па розных кутках свету. Ён вельмі тонка адчувае, чым адна краіна адрозніваецца ад іншай, і гэта выяўляецца ў каляровай гаме.
Аднак цэнтральнае месца на выставе займаюць пейзажы роднага горада. «Вельмі цікавы погляд мастака на горад Магілёў, на яго краявіды, помнікі архітэктуры, прыгожыя Дняпро, Дубравенку, нашы узгоркі. Рознакаляровая палітра: Аляксандр Алёшын паказаве розныя поры года. Гэта і краявіды, якія мастак ствараў ўвосень, і тое натхненне, якое прыходзіць да яго ў веснавыя дзянёчкі. Вельмі шмат сонца на кожным творы. Таму такія сонечныя краявіды можна назіраць у нашай зале», – расказала "Радыё Магілёў» дырэктар музея Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна.
Выстава працягне сваю работу да 12 красавіка.
- ←Новости Могилевской области 12.03.2020 вечерний выпуск (видео)
- Юным могилевчанам сегодня торжественно вручили паспорта (+фото)→
Назад