Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному

Шляхі Перамогі. Вызваленне: Магілёўская вобласць

20.04.2023


  • 23 чэрвеня 1944 года

Пачалася Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя войскаў 1-га Прыбалтыйскага, 1, 2 і 3-га Беларускіх франтоў, Дняпроўскай вайсковай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння і авіяцыі супрацьпаветранай абароны, партызан. Яна працягвалася да 29 жніўня 1944года. Кодавая назва — «Баграціён». Яе вынікам стала вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



  • 24 чэрвеня 1944 года

На Магілёўскім накірунку 49-я армія і часткі 50-ай арміі другога Беларускага фронту пашырылі прарыў да 40 кіламетраў. Перадавыя атрады захапілі плацдарм на заходнім беразе ракі Бася, фарсіравалі раку Проня, прарвалі абарону ворага паўночней Чавусаў. Пачалася Бабруйская наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Беларускага фронту. Дзеянні паўночнай ударнай групоўкі каардынаваў прадстаўнік Стаўкі маршал Георгій Жукаў.


  •  25 чэрвеня 1944 года

Войскі ўдарнай групоўкі 2-га Беларускага фронту працягвалі развіваць наступ на Магілёўскім кірунку і авалодалі горадам Чавусы. Войскі паўночнай ударнай групоўкі 1-га Беларускага фронту рушылі наперад ў тактычную зону нямецкай абароны на 5 кіламетраў. Увайшоў у бітву 9-ы танкавы корпус. Вораг пачаткаў адводзіць войскі за Бярэзіну каля Бабруйска. 25 чэрвеня ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага абвешчана падзяка войскам 1-га Беларускага фронту за прарыў нямецкай абароны і ў Маскве дадзены салют.



  • 26 чэрвеня 1944 года

Войскі 2-га Беларускага фронту развівалі наступ у кірунках гарадоў Шклоў і Магілёў. 33-армія на зыходзе дня авалодала горадам Горкі, захапіла чыгуначны мост праз раку Проня. Паўночней Магілёва 49-а армія фарсіравала Дняпро. Войскі паўночнай ударнай групоўкі 1-га Беларускага фронту працягвалі развіваць наступ на Бабруйскім кірунку. Войскі паўднёвай ударнай групоўкі 1-га Беларускага фронту абыходзілі Бабруйск з паўднёвага захаду. 

  • 27 чэрвеня 1944 года

Войскі другога Беларускага фронту ачысцілі ад ворага ўсходні бераг Дняпра і фарсіравалі раку. 33-я армія авалодала горадам Шклоў. 49-ая армія выйшла на подступы да Магілёва. 50-ая армія вяло баі ў цэнтры горада. 362-я стралковая дывізіявыйшла да ускраіны Быхава. 65-ая армія выйшла да заходняй ускраіны Бабруйска. Войскі 1-га Беларускага фронту ў Бабруйску завяршылі акружэнне групоўкі ворага ў складзе пяці нямецкіх пяхотных дывізій. 28-ая армія фарсіравала раку Пціч і авалодала горадам Глуск.



  • 28 чэрвеня 1944 года

Войска 2га Беларускага фронту штурмам авалодалі гарадамі Магілёў, Шклоў, Быхаў. 105-ы стралковы корпус 65-ай арміі ўварваўся ў горад Бабруйск. Першы гвардзейскі танкавы корпус вёў баі ў паўночна-заходняй частцы горада. 18-ты стралковы корпус авалодаў горадам Асіповічы. 

На Мінскам кірунку нашы войскі, развіваючы паспяховы наступ, авалодалі раённым цэнтрам Круглае. 


  • 29 чэрвеня 1944 года

3-я армія 1-га Беларускага фронту часткамі 46-га стралковага корпуса фарсіравала раку Бярэзіна ў раёне вёскі Свіслач. 48-ая армія фарсіравала раку Бярэзіна і авалодала Бабруйскам. 65-ая армія ва ўзаемадзеянні з караблямі Дняпроўскай флатыліі і часткамі 3-ай і 48-ай армій цалкам ачысціла ад ворага горад Бабруйск. Пры ліквідацыі акружанай групоўкі ворага нашы войскі знішчылі больш 16 000 нямецкіх салдатаў і афіцэраў, узялі ў палон 18 000 нямецкіх салдатаў і афіцэраў.



  • 30 чэрвеня 1944 года

Войскі 3-га Беларускага фронту развівалі наступ на Мінскам кірунку. Заходней горада Магілёва нашы войскі, фарсіравалі раку Друць, з баямі прайшлі наперад і занялі больш за 80 населеных пунктаў. Паўночна-заходней і заходней Бабруйска Чырвоная Армія з баямі заняла больш 200 іншых населеных пунктаў. 
 

  • 1 ліпеня 1944 года

Войскі 3-га Беларускага фронту пашырылі плацдарм на заходнім беразе ракі Бярэзіна да 110 кіламетраў па фронце і на 35 кіламетраў у глыбіню. Войскі 2-га Беларускага фронту рушалі наперад за дзень на 18-30 кіламетрыў. Войскі 1-га Беларускага фронту на Мінскім накірунку вялі цяжкія баі з танкавымі часткамі ворага. У раёне Бабруйска войскі фронту скончылі ліквідацыю трапіўшых у акружэнне частак фашыстаў.



  • 2 ліпеня 1944 года

Войскі 3-га Беларускага фронту развівалі імклівае наступленне на Мінскім накірунку. Конна-механізаваная група перазэзала чыгунку Мінск – Вільня. 5-я гвардзейская танкавая армія распачала баі за паўдночную і паўночна-усходнюю ўскраіны Мінска. Над групоўкай ворага навісла пагроза акружэння.

  • 3 ліпеня 1944 года

На досвітку другі гвардзейскі танкавы корпус уварваўся ў Мінск з паўночнага ўскоду. Падышлі часткі 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту. З паўднёвага ўсходу ў горад уступіў 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 1-га Беларускага фронту. Падыйшла 3-я армія. Асноўная група злучэнняў 4-ай нямецкай арміі апынулася адрэзанай ад шляхоў адыходу. На заходзе дня 3 ліпеня Мінск быў цалкам вызвалены ад ворага.


Все новости